Тэатр лялек імя А. Шаіга
Тэатр лялек імя А. Шаіга (азерб.: Abdulla Şaiq adına Azərbaycan dövlət kukla teatrı) — азербайджанскі дзяржаўны лялечны тэатр імя Абдулы Шаіга ў Баку.
Гісторыя тэатра[правіць | правіць зыходнік]
Будынак, у якім у дадзены момант размяшчаецца Лялечны тэатр пабудаваны польскім інжынерам Іосіфам Каганцом, здадзены ў эксплуатацыю як кінатэатр «Феномен» ў 1908 годзе. У 1921 годзе пры ўдзеле архітэктара Зівяра бека Ахмедбекава былі праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. Пасля гэтага ў будынку ў розныя часы размяшчаліся тэатры «Сатырагіт», Тэатр музычнай камедыі, Музей сельскай гаспадаркі, а пазней тэатр песні народнага артыста СССР Рашыда Бейбутава. Першы паказ адбыўся ў 1932 годзе (прадстаўленне пад назвай «Цырк»). У розныя гады лялечны тэатр функцыянаваў як незалежны тэатр ці ў складзе Бакінскай філармоніі. У красавіку 1964 года будынак перадаецца лялечнаму тэатру. У тэатры маюцца два аддзяленні: азербайджанскае і рускае. Пачынаючы з 1975 года ў тэатры, разам з дзіцячымі спектаклямі паказваюцца спектаклі і для дарослых. Калектыў лялечнага тэатра неаднаразова прымаў удзел у тэатральных фестывалях у краінах Еўропы і Азіі. У тэатры 200 пасадачных месцаў. Адрас тэатра: Праспект Нафтавікоў 36.
Трупа[правіць | правіць зыходнік]
- Рахман Алізадэ — Галоўны рэжысёр.
- Ляціфа Гулізадэ — Галоўны мастак.
- Таміла Бунятава — загадчык трупы.
- Рахман Рахманаў — Акцёр.
- Мансур Мансураў — Акцёр.
- Эльміра Гусейнава — Актрыса.
- Джэміля Алахвердзіева — Актрыса.
- Сарыя Мансурава — Актрыса.
- Рагім Рагімаў — Акцёр.
- Аслан Фатулаеў — Акцёр.
- Ліна Мамедава — Актрыса.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйная старонка тэатра Архівавана 28 красавіка 2012. (азерб.) (англ.) (руск.)
- Азербайджанскі Дзяржаўны Тэатр лялек імя Абдулы Шаига Архівавана 23 жніўня 2011. на www.citylife.az (Даведнік забаўкамі Баку) (азерб.) (англ.) (руск.)
- Гісторыя будынка Азербайджанскага дзяржаўнага тэатра лялек Архівавана 24 лютага 2020. (руск.)